Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: М
Просмотров: 480

Назва вескі: МАЛОЧКІ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 47 км. на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 150 км. ад Гомеля, на Пд меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Даўляды—Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст., калі вёска належала Оўруцкаму каталіцкаму абацтву. У 1786 г. паблізу, у балоце, знойдзена пярэдняя частка вял. рачнога карабля, акаванага жалезам. Даўжыня жалеза дасягала 13 аршынаў (вывезена ва Оўруцкі кляштар). Гэта знаходка сведчыць не толькі аб існаванні тут, на месцы сучасных балот, возера, але і аб пэўных гандл. сувязях рэгіёна. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 20 двароў. У 1850 г. 178 жыхароў, уласнасць казны, у Дзярновіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Заходняя экспедыцыя пад кіраўніцтвам Жылінскага праводзіла каля вёскі ў 1894 г. меліярацыйныя работы. Паводле перапісу 1897 г. 46 двароў, 288 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1908 г. 62 двары, 445 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Малочкаўскага с/с Камарынскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. У 1920-х гг. адкрыта пач. школа. У 1929 г. організаваны калгас. У 1940 г. 70 двароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 9 жыхароў. 43 вяскоўцы загінулі па франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 278 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «І Мая» (цэнтр — в. Баршчоўка).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (49 сямей) пераселены ў чыстыя месцы(распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).