Назва вескі: МАСАНЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 44 км. на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 147 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, недалёка ад дзярж. мяжы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Даўляды—Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. У 1570—80 гг. належала Златаверхаму (Міхайлаўскаму) манастыру ў Кіеве. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. 5 двароў. У 1850 г. 36 жыхароў. Памешчык Рудзевіч у 1976 г. валодаў у вёсцы і наваколлі 262 дзес. зямлі, дваранін Стравінскі — 380 дзес., дваранін Ляшкевіч — 152 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. 21 двор, 146 жыхароў. На аднайменным хутары — 8 двароў, 43 жыхары, у Дзёрнавіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Масаноўскага с/с Камарынскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. У 1930 г. арганізаваны калгас «Ударнік», працавалі кузня, вятрак, конная крупарушка. У 1940 г. 72 двары, 385 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты 22.5.1943 г. загубілі 170 вяскоўцаў і 23.5.1943 г. 34 жыхароў пас. Перавессе (пахаваны ў магілах ахвяр фашызму на могілках, за 1 км. на ПнЗ ад вёскі), поўнасцю спалілі вёску. 29 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 160 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — в. Радзін).

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Стаянка сярэдняга неаліту (за 0,5 км. на Пн ад вёскі).

Стаянка эпохі мезаліту (за 2 км. на ПдУ ад вёскі).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (21 сям’я) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).