Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Н
Просмотров: 495

Назва вескі: НАДТАЧАЕЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 35 км. на ПнУ ад Нароўлі, 60 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 213 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на ўсх. ускраіне — воз. Старая Рэчка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Выяўленыя археолагамі знаходкі каменнага і жал. вякоў (за 0,5 км. на Пд ад вёскі) сведчаць аб засяленні гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ., ва ўладанні двараніна Горвата. У 1834 г. 19 двароў. Пад 1879 г. упамінаецца ў ліку сяленняў Беласарокаўскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 26 двароў, 194 жыхары. У 1908 г. 47 двароў, 233 жыхары, у Дзёрнавіцкай вол. Рэчыцкага пав. У 1931 г. арганізаваны калгас імя В.М. Молатава, працавала кузня. У Вял. Айч. вайну 49 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 336 жыхароў, у 1986 г. 85 двароў, 186 жыхароў. Была ў складзе саўгаса «Прыпяць» (цэнтр — в. Даўляды).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (85 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Гарочычы Калінкавіцкага р-на (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 24.09.1986

№ дакумента: Загад №16 ад 24.09.1986 па Нараўлянскай ЦБС