Назва вескі: НОВАЯ ЛІПА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Акцябрскім с/с, за 20 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на  лініі Жлобін—Гомель), 27 км ад Гомеля. На З мяжуе з лесам,  на У меліярацыйны канал. Побач шаша Доўск—Гомель. 

Гістарычная даведка:

Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з в. Ліпа. У 1926 г. 17 двароў, 96  жыхароў,  у Ліпскім с/с Уваравіцкага р-на Гомельскай акругі. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Ў Вял. Айч. вайну загінулі 17 жыхароў. Па перапісу 1959 г. 147 жыхароў. У складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — в. Акцябр). На 1.01.90г. у пасёлку была агароднінаводчая брыгада, цяпліцы, 30 двароў, 57 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (30 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.