Назва вескі: НОВЫ МАЙДАН
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 25 км. на ПдУ ад Нароўлі, 50 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 203 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на Пн і праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Жалонь (Мухаедаўскі канал). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. Вайну дзейнічала маладзёжная патрыят. група (кіраўнік П. Пракапчук). Паводле перапісу 1959 г. 133 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Дзёрнавічы» (цэнтр — в. Дзёрнавічы).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (21 сям’я) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 28.05.86).