Назва вескі: ПЛОСКАЕ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 15 км. на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы— Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 118 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Хойнікі—Брагін.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Мікуліцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Па інвентары 1844 г. ў складзе маёнтка Хойнікі, які належаў В.К. Прозару. У 1850 г. 12 двароў, 77 жыхароў. Пад 1879 г. пазначана ў ліку сяленняў Астраглядскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 23 двары, 133 жыхары, вятрак. У 1908 г. 90 двароў, 689 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Плоскаўскага с/с Хойніцкага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камсамолец», працавалі вятрак і кузня. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 2 жыхароў. 33 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 263 жыхары. Уваходзіла ў склад калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Бабчын). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі уваходзіла 52 двары, пражывала 52 сям’і, колькасць чалавек 133, знаходзіўся магазін, клуб.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (52 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы ў 1989г.