Назва вескі: ПРАЛЕТАРСКІ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 12 км.. на ПнЗ ад Веткі, 10 км.. ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 28 км.. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Ветка.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 г. ў Юркавіцкім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр., 59 двароў, 286 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 19 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Уваходзіў у склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 62 двары, пражывала 62 сям’і, колькасць чалавек 158. На 01.01.1990 г. 45 двароў, 91 жыхар, з іх: 40 працуючых, 13 дзяцей (да 15 гадоў), 38 пенсіянераў. 

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Паселішча 1 верхнедняпроўскай культуры (3-е тысячагоддзе да н.э., 0,2 км. на Пд ад пасёлка, ва ўрочышчы Папова). Адкрыў у 1926 г. К.М. Палікарповіч, абследавалі ў 1965 г. І.І. Арцёменка, у 1976 г. А.Г. Калечыц. Знойдзены кераміка, упрыгожаная грабенчатым, ямачным і лінейным арнаментам, крамянёвыя прылады працы (скрабкі, долатападобныя і сякерападобныя прылады, нуклеусы). Адносіцца да верхнедняпроўскай культуры неаліту, датуецца 3-м тысячагоддзем да н.э. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. Бескурганны могільнік 1 сярэднедняпроўскай культуры бронзавага веку (2-е тысячагоддзе да н.э., 0,2 км. на Пд ад пасёлка) на паселішчы 1. Адкрыў у 1965 г. І.І. Арцёменка, даследаваў 3 магілы. Пахавальны абрад – трупаспаленне. У адной з іх знойдзены ляпная пасудзіна, 9 бурштынавых падвесак і меднае скроневае кольца. Помнік абследавала ў 1976 г. А.Г. Калечыц.

Паселішча 2 верхнедняпроўскай культуры (2-е тысячагоддзе да н.э., І км. на З ад пасёлка). Адкрыў у 1926 г. К.М. Палікарповіч, даследвалі ў 1965 г. І.І. Арцёменка, у 1976 г. А.Г. Калечыц. Культурны пласт у асобных месцах да 0,35 м. У ім знойдзена кераміка з грабеньчатым, ямачным, лапчастым і лінейным арнаментам. Бескурганны могільнік 2 на паселішчы 2. Адкрыў і даследаваў у 1965 г. І.І. Арцёменка. Раскапана 1 магіла. Пахавальны абрад трупаспаленне. Адносіцца да сярэднедняпроўскай культуры бронзавага веку, датуецца 2-м тысячагоддзем да н.э. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце археалогіі АН СССР і Інстытуце гісторыі АН БССР.

Курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі (28 насыпаў, З км. на ПнЗ ад пасёлка). 28 насыпаў вышынёй 0,8–1,5 м, дыяметрам 5 – 12 м (адзін курган дыяметрам 15 м). Адкрыў і даследаваў у 1965 г. І.І. Арцёменка. Раскапаны адзін курган. У ім пустая магільная яма, рэшткі вогнішча, попел, ганчарная кераміка. Абследавала ў 1976 г. С.М. Васільева. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце археалогіі АН СССР.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.