Назва вескі: ПРЫСЕНШЧЫНА
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Шырокаўскім с/с, за 20 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на ліні Жлобін—Гомель), 32 км ад Гомеля. На Пн і З меліярацыйныя каналы, на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, затым на шашы Доўск—Гомель.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 17 двароў, 110 жыхароў, у Чачэрскім раёне Гомельскай акругі. У 1929г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Па перапісу 1959 г. 96 жыхароў. У складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Шырокае. На момант адсялення (1.01.90г) налічвалася 15 двароў і 21 жыхар.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (16 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.