Назва вескі: СІНЦЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 39 км. на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), 142 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. На Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Побач аўтадарога Малочкі—Крукі.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я гг. У 1940 г. 35 двароў, 170 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 6 жыхароў. 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 93 жыхары. Уваходзіла ў склад калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — в. Радзін).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (13 сямей) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).