Назва вескі: СКАРОДНАЕ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Камарынскім пасялковым Савеце, за 71 км на  Пд ад  Брагіна, 25 км ад чыг. ст. Пасудава (на лініі Оўруч Палтава).  Транспартныя сувязі  па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын—Брагін. 

Гістарычная даведка:

Засн  ў  пач.  20  ст. перасяленцамі з суседніх вёсак.  У 1932 г. арганізаваўся калгас. Паводле  перапісу 1959 г. 110 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Чырвоная  Украіна» (цэнтр в. Гдзень).

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары  (21 сям’я) пераселены ў 1986  г.  ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 20.05.86).