Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: С
Просмотров: 515

Назва вескі: СЛАБАДА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Дворышчанскім с/с, за 32 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 135 км да Гомеля. На тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Кажушкі—Ломаны.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Юравіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 16 двароў, 107 жыхароў. У 1930 г. 21 двор, 101 жыхар. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Уваходзіла ў склад калгаса імя XXII з’езда КПСС (цэнтр — в. Кажушкі).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (20 сямей) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 25.05.86).