Назва вескі: СЛАБОДКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Роўкавіцкім с/с, за 15 км. на Пд ад Чачэрска, 32 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 60 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Наўхавічы — Роўкавічы.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Палескай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. З 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 г. 19 двароў, 169 жыхароў, 199 дзее. зямлі. У 1926 г. 25 двароў, у Наўхавіцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас. 17 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 68 двароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя С.М. Кірава (цэнтр — в. Крутое).
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (13 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.