Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Ш
Просмотров: 505

Назва вескі: ШЫШКІ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Скараднянскім с/с, за 20 км на Пд ад Ельска, за 2 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы - Оўруч), за 197 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Рудня - Ельск.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. хутар Селішча (ён жа Шышкі), 14 двароў, 93 жыхары.  У 1917 г.  113 жыхароў. У 1924 г. 22 двары, 131 жыхар, ганчарня. У 1931 г.  вяскоўцы ўступілі ў калгас.  20 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Уваходзіла ў склад саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр в. Скароднае). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 45 двароў, дзе пражывала 45 сям’яў, колькасць чалавек 93. Знаходзіўся магазін.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (37 сямей) пераселены ў 1990-92 гг. у чыстыя месцы.