Назва вескі: ТРУД

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кароцькаўскім с/с, за 10 км на У ад Кармы, за 65 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 120 км ад Гомеля; на р. Асецк (прыток р. Сож), вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Валынцы – Карма. 

Гістарычная даведка:

Да 1963 г. Асецкая. Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 20 ст. У 1930 г.  арганізаваны калгас «Труд», працавала кузня. У гонар баявой дзейнасці партызан Кармянскага атрада ў Вял. Айч. вайну ў 1976 г. ў вясковым скверы пастаўлены абеліск.  Паводле перапісу 1959 г. 155 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Радзіма» (цэнтр – в. Струкачоў).  На момант аварыі: магазін, 10 двароў, 23 чалавекі.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік партызанам. У скверы. Кармянскі партызанскі атрад (камандзір А.І. Ушаў, камісары М.С. Бруёк, І.А. Асташонак) створаны 30.05.1942 г., дзейнічаў на поўначы Гомельскай вобласці. Партызаны у ліпені 1943 г. разграмілі варожы гарнізон у Карме, захапілі збожжа, якое гітлераўцы падрыхтавалі для адпраўкі у Германію. Народныя мсціўцы актыўна удзельнічалі у аперацыі «Рэйкавая вайна» і разам з часцямі Чырвонай Арміі у лістападзе 1943 г. вялі баі за вызваленне Кармянскага раёна. 23.11.1943 г. атрад (476 партызан) злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі. У 1976 г. у гонар баявой дзейнасці партызан пастаўлены помнік-абеліск і зямлянка.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (10 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.