Назва вескі: ЦІХІН

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кіраўскім с/с, за 33 км. на Пд ад Нароўлі, 58 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 211 км.. ад Гомеля, 1 км.. ад дзярж. мяжы з Украінай, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Вуглы—Чапаеўка.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак у выніку ажыццяўлення сталыпінскай рэформы. Найбольш інтэнсіўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 30 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 245 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Партызанскі» (цэнтр — в. Вуглы). Каля вёскі ёсць залежы суглінкаў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (63 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).