Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Ц
Просмотров: 483

Назва вескі: ЦЕШКАЎ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 15 км. на ПдУ ад Нароўлі, 40 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 193 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. сяло, 50 двароў, 223 жыхары, Раства-Багародзіцкая царква (драўляная). У 1797 г. замест састарэлай пабудавана новая драўляная царква, а ў 1872 г. праведзены яе капітальны рамонт. У 1811 г. ў валоданні Гольста. У 1834 г. 60 двароў, уладанне Горвата. У 1884 г. адкрыта царк.-прыходская школа, якая размяшчалася ў наёмнай сял. хаце, а ў 1895 г. для яе збудавана ўласнае памяшканне. Паводле перапісу 1897 г. 89 двароў, 444 жыхары, царква, царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін, у Нараўлянскай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 105 двароў, 635 жыхароў. 16.10.1924 г. ў выніку пажару згарэла 25 пабудоў у 15 дварах. З 20.8.1924 г. да 29.10.1959 г. цэнтр Цешкаўскага с/с Нараўлянскага р-на Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У пач. 1925 г. адкрыта паштовае аддз. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Цешкаў», працавалі школа, хата-чытальня, кузня і сталярня. У Вял. Айч. вайну дзейнічала патрыят. маладзёжная група (кіраўнік А.Пігулеўская). Вызвалена 28.11.1943 г. 415-й стралк. дывізіяй разам з партызанамі. 83 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 723 жыхары, у 1986 г. 178 двароў, 418 жыхароў. Была цэнтрам калгаса імя У.І. Леніна. Размяшчаліся сярэдняя школа, дом культуры, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, кантрольны пункт па назіранні пасля 1986 г. за мясцовасцю, з якой жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

3 паселішчы канца 3 – пач. 2 тыс. да н.э., 5—4 тыс. да н.э. і 8—5 тыс. да н.э. (2 км.. на ПнЗ, І км.. на ПдЗ і 2 км.. на ПдУ ад вёскі).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (178 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў Чачэрскі р-н (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Кніжны фонд: 13090

Колькасць чытачоў: 325

Дата закрыцця: 24.09.1986

№ дакумента: Загад №16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС