Назва вескі: УХОВА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 28 км.. на ПнЗ ад Веткі, 33 км.. ад Гомеля, на З — пойма р. Сож (прыток р. Дняпро); на Пд меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Ветка.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як пасяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У канцы 18 ст. ў валоданні Усціновічаў. Здаўна дзейнічала прыстань на р. Сож. У 1850 г. памешчык меў тут 1400 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. — вёска (51 двор, хлебазапасны магазін), аколіца (38 двароў, 289 жыхароў) і фальварак (2 двары, 7 жыхароў). У 1926 г. 85 двароў, 477 жыхароў, паштовы пункт, школа. З 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Ухоўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага р-наў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. створаны калгасы «Іскра» і «Шлях да сацыялізму», працавалі вятрак (з 1927 г.) і 2 кузні. У 1940 г. 127 двароў, 557 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты расстралялі 12 жыхароў, загінулі на франтах 93 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 г. 504 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Дзейнічалі 8-гадовая школа, фельч.-акушэрскі пункт, магазін. Перад аварыяй на ЧАЭС на 01.01.1986г. у склад вёскі ўваходзіла 129 двароў, пражывала 129 сем’яў, колькасць чалавек 274, дзейнічалі 8-гадовая школа, фельдшерска-акушерскі пункт, магазін, бібліятэка. На 1.01.1990г. 96 двароў, 185 жыхароў, з іх: 65 працуючых, 22 дзяцей (да 15 гадоў), 98 пенсіянераў.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Паселішча 1 за 1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Більдзюга, на левым беразе р. Сож. Памерам 100х30 м. Адкрыў у 1926г. К.М. Палікарповіч, абследавала ў 1976г. і 1980г. А.Г. Калечыц. Культурны пласт 0.1 м. Знойдзены крамянёвыя прылады працы (скрабкі, пласціны, вастрыі, нуклеусы і інш.) і ляпная кераміка эпохі неаліту. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
Паселішча 2. За 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Цыганскі Бугор. Памерам 200х80 м. Адкрыў у 1926г. К.М. Палікарповіч, абследавала ў 1976-1978гг. А.Г. Калечыц. Культурны пласт каля 0,1м. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і рэшткі керамікі эпохі неаліту. Раскопкі не праводзіліся. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Булянкоў Іван Рыгоравіч. У 1964г. закончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1971г. аспірант, кандыдат эканамічных навук (1971г.), дацэнт (1972г.). Быў загадчыкам кафедры палітэканоміі Беларускага дзяржаўнага транспартнага універсітэта. Аўтар больш за 25 навуковых работ, у тым ліку па праблемах аграрных адномін і дзейнасці спажыўкааперацыі.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1953 – 31.12.1953
Кніжны фонд: 4885
Колькасць чытачоў: 148
Дата закрыцця: 01.12.1991
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Ганна Мікалаеўна Кандраценка
№ дакумента: Рашэнне райвыканкама № 145, ад 24.10.1991 г.