Назва вескі: УЮТНЫ

Месцазнаходжанне:

(да 1922  г. Пасёлак № 9) — пасёлак у Акцябрскім с/с, за 12 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін—Гомель), 36 км  ад Гомеля. На Пд, Пн і З меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па  прасёлачнай дарозе, затым па шашы Доўск—Гомель.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пачатку 20  ст. перасяленцамі з суседніх  вёсак. У 1926 г. 17 двароў, 92 жыхары, у Дугініцкім с/с Уваравіцкага р-на Гомельскай акругі. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Па перапісу1959 г. 84 жыхары. У складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр  —  пас.  Акцябр). 

Звесткі аб адсяленні:

Адселены ў сувязі з радыцыйным забруджаннем.На момант адсялення у пасёлку налічвалася 6 двароў, 7 жыхароў.