Назва вескі: ВУГЛЫ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Кіраўскім с/с, за 25 км. на Пд ад Нароўлі, 50 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 203 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Праз вёску і на ўсх. ускраіне праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з Му- хаедаўскім каналам, на З мяжуе з лесам. Аўтадарога звязвае вёску з в. Чапаеўка.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. З 1764 г. ва ўладанні Аскеркаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. Вёска была секвестравана, аддадзена правадзейнаму тайнаму саветніку Я.Сіверсу, а затым у валоданне Горватаў. У 1834 г. 2 вёскі: Старыя Вуглы (14 двароў) і Новыя Вуглы (25 двароў). У 1850 г. 48 двароў, у Дзёрнавіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 75 двароў, 430 жыхароў, царк.-прыходская школа (з 1890), хлебазапасны магазін, смалакурня. У 1908 г. 91 двор, 570 жыхароў. Вялікія страты панесла вёска ў выніку пажару 15.4.1925 г., калі згарэлі пабудовы ў 65 дварах. З 20.8.1924 г. да 1987 г. цэнтр Вуглоўскага с/с Нараўлянскага, з 25.12.1962 г. Ельскага, з 6.1.1965 г. Нараўлянскага р-на Мазырскай (да 28.7.1930 з 21.6.1935 да 20.2.1938) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У канцы 1920-х г. узведзены школьны будынак. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавалі цагельня, паравы млын, кузня, ваўначоска. У 1940 г. 225 двароў, 1125 жыхароў. У Вял. Айч. вайну дзейнічала маладзёжная патрыят. група (кіраўнік Н.Антоненка). Ням.-фаш. акупанты спалілі ў ліп. 1943 г. 224 двары і загубілі 19 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). У баях каля вёскі загінулі 6 воінаў і 2 партызаны (пахаваны ў брацкай магіле). Вызвалена 30.11.1943 г. На фронце загінулі 110 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 941 жыхар, у 1986 г. 292 двары, 806 жыхароў. Была цэнтрам саўгаса «Партызанскі». Размяшчаліся сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, агароднінасушыльны з-д, аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі пункт, 2 магазіны, Вуглоўскае лясніцтва. У склад Вуглоўскага с/с уваходзілі да 1932 г. пасёлкі Буглакі, Меляхі, Нідзеічы, да 1938 г. хутары Буда, Барашоўцы, Валёры, Ваўчкоўцы, Зінявецкі, Знайды, Каліноўнік, Львінскія, Рудзянцова, Сеўрукоўскі, Чарапанскі, да 1939 г. хут. Свіркі (не існуюць).
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Ропат Петр Іосіфавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук. Аўтар 10 навуковых прац.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (292 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Верхняя Алба Жлобінскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926
Кніжны фонд: 11798
Колькасць чытачоў: 126
Дата закрыцця: 26.09.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Ігнаценка Ганна Міхайлаўна
№ дакумента: Загад ад 26.09.1986 па Нараўлянскай ЦБС