Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: В
Просмотров: 537

Назва вескі: ВЯЖЫШЧА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 18 км. на ПдУ ад Нароўлі, 43 км ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 196 км ад Гомеля, на р. Славечна (прыток р. Прыпяць), на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Нараўлянскай вол. Рэчыцкага пав. Гомельскай губ. У 1811 г. ўладанне Гольста, пазней ва ўладанні А.Горвата, у складзе маёнтка Нароўля. Дзейнічала прыстань. Паводле перапісу 1897 г. 39 двароў, 176 жыхароў. У 1908 г. 43 двары, 319 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Вольная праца», меліся млын і кузня. У Вял. Айч. вайну вызвалена 28.11.1943 г. часцямі 418-й стралк. дывізіі разам з партызанамі. 21 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 342 жыхары, у 1986 г. 85 двароў, 183 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Дзёрнавічы» (цэнтр — в. Дзёрнавічы).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (83 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў Светлагорскі р-н (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).