Назва вескі: ЗАБАЛАЦКАЕ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак ў Акцяброўскім с/с.

Гістарычная даведка:

Узнік у 20-ыя гады ХХ ст. З 20.08.1924 г. у Руднянскім сельсавеце Кармянскага раёна Магілёўскай акругі. Паводле перапісу насельніцтва 1926г. – 9двароў, 62 жыхары (27 муж., 35 жан.). З 25.3.1965г. пасёлак у Акцяброўскім сельсавеце, у калгасе «Зара камунізму» (цэнтр в. Акцяброва). На момант аварыі: 14 двароў, 41 чалавек.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (41 чалавек) пераселены ў чыстыя месцы.