Назва вескі: ЗАБАЛАЦКАЕ
Месцазнаходжанне:
Пасёлак ў Акцяброўскім с/с.
Гістарычная даведка:
Узнік у 20-ыя гады ХХ ст. З 20.08.1924 г. у Руднянскім сельсавеце Кармянскага раёна Магілёўскай акругі. Паводле перапісу насельніцтва 1926г. – 9двароў, 62 жыхары (27 муж., 35 жан.). З 25.3.1965г. пасёлак у Акцяброўскім сельсавеце, у калгасе «Зара камунізму» (цэнтр в. Акцяброва). На момант аварыі: 14 двароў, 41 чалавек.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (41 чалавек) пераселены ў чыстыя месцы.