Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: З
Просмотров: 499

Назва вескі: ЗАРЭЧЧА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 15 км. на Пн ад Веткі, 37 км. ад Гомеля; на З мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

(Да 1937 г. Дзевятае студзеня). Засн. ў пач. 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 43 двары, 219 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 30 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 227 жыхароў. Быў у складзе саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 68 двароў, пражывала 68 сем’яў, колькасць чалавек 170. На 01.01.1990 г. 50 двароў, 109 жыхароў, з іх: 55 працуючых, 16 дзяцей (да 15 гадоў), 38 пенсіянераў. 

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (58 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.