Назва вескі: ЗАЦІШША

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Акцябрскім с/с, за 18 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 29 км ад Гомеля. На У меліярацыйны  канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. 

Гістарычная даведка:

Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх  вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 г. 22 двары, 113  жыхароў. У Вял.  Айч. Вайну загінулі 14 пасялкоўцаў. Па перапісу 1959 г. 99 жыхароў. Уваходзіў у склад, саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — в. Акцябр). Перад аварыяй на ЧАЭС - 18 двароў, 37 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (21 сям’я) пераселены.