Назва вескі: ЖАВУНІЦА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Валынецкім с/с, за 19 км на ПнУ ад Кармы, за 74 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 129 км ад Гомеля, на Пд р. Жавуніца (прыток р. Сож), вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Валынцы – Карма.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак, у Кармянскай воласці Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. У 1930 г. арганізаваны калгас «1 Мая», працавалі 2 ветракі. Паводле перапісу 1959 г. 289 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Валынцы» (цэнтр – в. Валынцы). На момант аварыі: 45 двароў, 90 чалавек.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (41 сям’я) пераселены ў 1990-я г. ў чыстыя месцы.