Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Ж
Просмотров: 524

Назва вескі: ЖЭРДНАЕ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Хракавіцкім с/с,  за 29 км на ПдЗ ад Брагіна, 57  км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы-Хойнікі  ад  лініі  Калінкавічы Гомель), 146  км  ад  Гомеля,  на  тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага  запаведніка. Транспартныя сувязі па  прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын-Брагін.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 2-й пал. 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. фальварак,  З  двары,  15  жыхароў.  У  1908 г.  65 двароў, 284  жыхары,  у  Савіцкай воласці  Рэчыцкага  пав.  З  8.12.1926 г. да 30.12.1927 г.  цэнтр  Жардзянскага  с/с Брагінскага  р-на  Гомельскай  акругі. У 1930 г.  арганізаваны  калгас  «Жэрднае», працавалі конная крупарушка і  кузня. У 1940 г. 108  двароў,  378  жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. фашысты спалілі 86 двароў і загубілі 38  жыхароў. На  франтах  і  ў  партыз.  барацьбе загінулі 52  землякі. Паводле перапісу 1959 г. 324 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Слабодскі» (цэнтр в. Выграбная  Слабада). Перад аврыяй на ЧАЭС было 64 двары, 142 жыхары. 

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік на ўшанаванне памяці 52 землякоў. У 1980 г. пастаўлены абеліск. Помнік Чарствому Георгію Дзмітрыевічу – савецкаму лётчыку, які 03 .10 .1943 г. загінуў. У 1975 г. пастаўлена стэла.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (54 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1959 – 31.12.1959

Кніжны фонд: 7525

Колькасць чытачоў: 120

Дата закрыцця: 01.06.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Рэпка Людміла Міхайлаўна

№ дакумента: Загад № 25 ад 01.06.86 г.