Назва вескі: ЧЫКАЛАВІЧЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Камарынскім  пасялковым  Савеце,  за  56  км  на Пд  ад  Брагіна,  12  км  ад  чыг.  ст.  Пасудава  (на  лініі  Оўруч Палтава),  165  км  ад Гомеля,  на  тэр.  Палескага  радыяцыйна-экалагічнага  запаведніка.  Транспартныя сувязі  па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын Брагін. 

Гістарычная даведка:

Выяўленае  археолагамі  гарадзішча (мясц. назва  Гарадок,  за  3,5  км  на  У  ад вёскі,  ва  ўрочышчы  Высокае)  сведчыць пра  засяленне  тутэйшых  мясцін  з  глыбокай  старажытнасці.  Па  пісьмовых крыніцах  вядома  з  16  ст.  як  сяленне  ў Рэчыцкім  пав.  Мінскага  ваяводства ВКЛ.  Пад  1567  г.  пазначана  ў  полісе  войска  Вялікага  княства  Літоўскага.  У  Васкрасенскай  царкве  захоўваліся  метрычныя  кнігі  з  1770  г.,  мелася  евангелле 1773  г.  кіеўскага  выдання.  Пасля  2-га падзелу  Рэчы  Паспалітай  (1793  г.)  у складзе  Рас.  імперыі.  У  1795 г. 2 двары. 114 У 1850  г. 31 двор.  У 1886 г. 63 двары, 370 жыхароў,  вадзяны  млын,  узведзены новы  драўляны  будынак  царквы,  дзейнічала  царкоўнапрыходская  школа.  У 1908 г. 108  двароў,  433  жыхары,  у Савіцкай  воласці  Рэчыцкага  пав.  З 8.12.1926 г.  да  15.7.1961  г.  цэнтр  Чыкалавіцкага  с/с  саўгаса  Камарынскага  р-на  Рэчыцкай,  з  9.6.1927  г.  Гомельскай  (да 26.7.1930 г.)  акруг,  з  20.2.1938  г.  Палескай,  з  8.1.1954  г. Гомельскай  абл. У 1930 г. арганізаваны калгас  «Ленінскі  шлях», працавалі  2  ветракі  і  кузня.  У  1940  г.  215 двароў,  780  жыхароў.  У  Вял.  Айч.  вайну ў  чэрвені  1943  г.  ням.  фашысты  спалілі 190  двароў.  У  баі  за  вёску  22.9.1943  г. вызначыліся  камандзір  роты,  ст.  лейтэнант  У.М. Зарамбо,  радавы  М.І. Дружынін,  якія  з  інш.  воінамі  захапілі  тут штабны  аўтобус  праціўніка  з  цэннымі  дакументамі  (ім  прысвоена  званне Героя  Сав.  Саюза).  На  франтах  і  ў партыз.  барацьбе  загінулі  89  землякоў.  Паводле перапісу 1959 г. 727  жыхароў. Уваходзіла  ў  склад  калгаса  «Ленінскі шлях»  (цэнтр в. Калыбань). Перад аварыяй на ЧАЭС працавала бібліятэка, аддзел сувязі, налічвалася 166 двароў, колькасць насельніцтва 328 чалавек.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік землякам – на ўшанаванне памяці 89 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1966 г. пастаўлены абеліск.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Радзіма бел. манументаліста  і  жывапісца,  нар.  мастака  Беларусі  Г.Х.  Вашчанкі.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (130  сямей)  пераселены ў 1986  г.  ў  чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).