Назва вескі: НОВЫ СЦЕПАНОЎ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў Хракавіцкім  с/с,  за  32  км  на Пд  ад Брагіна,  61  км  ад  чыг.  ст.  Хойнікі  (на ветцы  Васілевічы Хойнікі  ад  лініі Калінкавічы Гомель),  149  км  ад Гомеля,  на  тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын Брагін. 

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 1920-х г. у выніку падзелу в. Сцепаноў на вёскі Стары Сцепаноў і Новы Сцепаноў. У 1920-я г. пачала дзейнічаць школа. У 1931 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 53 двары, 230 жыхароў.  У Вял. Айч. вайну ў  маі 1943 г. ням. фашысты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 41 жыхара. Паводле перапісу 1959 г. 132 жыхары. Уваходзіла ў саўгас «Савіны» (цэнтр в. Савіны). Перад аварыяй на ЧАЭС 21 двор, 34 жыхары.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (13 сямей) пераселены ў 1986 г.  ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).