Назва вескі: УЮТНЫ
Месцазнаходжанне:
(да 1922 г. Пасёлак № 9) — пасёлак у Акцябрскім с/с, за 12 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін—Гомель), 36 км ад Гомеля. На Пд, Пн і З меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, затым па шашы Доўск—Гомель.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 17 двароў, 92 жыхары, у Дугініцкім с/с Уваравіцкага р-на Гомельскай акругі. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Па перапісу1959 г. 84 жыхары. У складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — пас. Акцябр).
Звесткі аб адсяленні:
Адселены ў сувязі з радыцыйным забруджаннем.На момант адсялення у пасёлку налічвалася 6 двароў, 7 жыхароў.