Назва вескі: НОВЫ СВЕТ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Шырокаўскім с/с, за 20 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля. На Пд меліярацыйны канал, на Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай  дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. 

Гістарычная даведка:

Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 14 двароў, 63 жыхары, у Ліпскім с/с Уваравіцкага р-на Гомельскай акругі. У 1929 г.  пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Па перапісу 1959 г. 78 жыхароў. Уваходзіў у  склад саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Шырокае). На 1.01.90г налічвалася 4 двары, 5 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (14 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.