Назва вескі: ЗАЦІШША
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Акцябрскім с/с, за 18 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 29 км ад Гомеля. На У меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 г. 22 двары, 113 жыхароў. У Вял. Айч. Вайну загінулі 14 пасялкоўцаў. Па перапісу 1959 г. 99 жыхароў. Уваходзіў у склад, саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — в. Акцябр). Перад аварыяй на ЧАЭС - 18 двароў, 37 жыхароў.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (21 сям’я) пераселены.