Назва вескі: БАЯВЫ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак  у  Акцябрскім  с/с, за  11  км  на  ПнУ  ад  раённага  цэнтра  і  чыг. ст.  Буда-Кашалёўская  (на  лініі  Жлобін — Гомель),  36  км  ад  Гомеля.  На  У  мяжуе  з  лесам.  Транспартныя  сувязі  па прасёлачнай  дарозе,  затым  па  шашы Доўск — Гомель. 

Гістарычная даведка:

Засн. ў  пачатку 20  ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 20 двароў, 106 жыхароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну загінулі 14 пасялкоўцаў. Па перапісу 1959 г. 155 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр –в. Акцябр). На момант адсялення ў паселку быў 21 двор, 35 жыхароў. 

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы  жыхары (19 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.