Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Буда-Кашалёўскі
Просмотров: 575

Назва вескі: АНДРЭЕЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Шырокаўскім  с/с,  за  25  км  на  У  ад  раённага  цэнтра  і  чыг.  ст.  Буда-Кашалёўская  (на  лініі Жлобін — Гомель),  33  км  ад  Гомеля,  на  р. Ліпа  (прыток  р.  Сож).  На  Пд  і  З  меліярацыйныя  каналы.  Транспартныя  сувязі па  прасёлачнай  дарозе,  затым  па  шашы Доўск – Гомель.

Гістарычная даведка:

Выяўлены археолагамі курганны могільнік  (50  насыпаў, за 1,5 км на ПнУ ад  вёскі, на левым беразе р. Ліпа, ва ўрочышчы Востраў) сведчыць аб засяленні гэтай тэрыторыі ў далёкай старажытнасці. Сучасная вёска вядома з пачатку 20 ст. У 1909 г. хутар, 105 дзес. зямлі, І двор, 7 жыхароў, у Дудзіцкай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1926 г. 32 двары, 175 жыхароў, у  Чачэрскім р-не  Гомельскай  акругі. У 1930 г. арганізаваны  калгас. У 1940 г.  45  двароў, 223 жыхары. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 21 двор, 13 вяскоўцаў загінулі на фронце. Уваходзіла ў склад калгаса «Камінтэрн» (цэнтр – в. Шырокае). Напярэдадні адсялення ў весцы быў магазін, МТФ. Налічвалася 28 двароў і 44 жыхары.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

За 1,5 км.на поўночны ўсход ад вескі, на левым беразе р. Ліпа, ва ўрочышчы Востраў знаходзіцца курганны могільнік.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы  жыхары (29 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.