Назва вескі: ПАСКУБАЎКА
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Роўкавіцкім с/с, за 22 км. на ПдЗ ад Чачэрска, 22 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 38 км. ад Гомеля, на У, Пд і З — меліярацыйны канал, злучаны з р. Прудоўка (прыток р. Ліпа). Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, потым па шашы Доўск — Гомель.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 11 двароў, 56 жыхароў, паштовае аддз., у Дудзіцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1932 г. арганізаваны калгас. 6 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 74 жыхары. Уваходзіў у склад калгаса імя А.А. Жданава (цэнтр — в. Халочча). У 1990 г. 10 двароў, 18 жыхароў.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (10 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.