Назва вескі: ЗАРА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Роўкавіцкім с/с, за 15 км. на Пд ад Чачэрска, 32 км. ад чып ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 60 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Наўхавічы — Роўкавічы.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я гг. У 1926 г. 25 двароў, 149 жыхароў, у Наўхавіцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны араты», працаваў вятрак. 11 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 115 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса імя С.М. Кірава (цэнтр — в. Крутое). Уваходзіў з 25.12.1962 г. у Буда-Кашалёўскі, з 06.01.1965 г. у Чачэрскі раёны. З 30.06.1966 г. пасёлак у Крутоеўскім, з лістапада 1991 г. ў Роўкавіцкім сельсаветах.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (16 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.