Назва вескі: ВОЛЬСК
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Роўкавіцкім с/с, за 13 км. на ПдЗ ад Чачэрска, 42 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель—Жлобін), 70 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я гг. У 1926 г. 31 двор, 173 жыхары, паштовы пункт, у Наўхавіцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны араты», працаваў ветраны млын. З 1931 г. да 1939 г. цэнтр Наўхавіцкага с/с Чачэрскага р-на, з 26.2.1938 г. Гомельскай вобл. 7 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 165 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Крутое). З 25.12.1962 г. у Буда-Кашалёўскім, з 6.1.1965 г. Чачэрскім раёнах. З 30.06.1966 г. вёска ў Крутоеўскім, з лістапада 1991 г. у Роўкавіцкім сельсаветах. У 1990 г. 4 двары, 6 жыхароў.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (28 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.