Назва вескі: МАРОЗАЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Дзям’янкаўскім с/с, за 34 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш, 62 км ад Гомеля; на Пн сетка меліярацыйных каналаў. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Дзям’янкі Добруш

Гістарычная даведка:

Засн. ў 2-й пал. 19 ст. перасяленцамі ў в. Закружжа (зараз Старое Закружжа ў Веткаўскім р-не). Вядома пад назвамі Новае Закружжа і Марозаўка. Паводле перапісу 1897 г. 84 двары, 604 жыхары, школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак, у Вылеўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. 97 двароў, 864 дзес. зямлі. У 1926 г. 142 двары. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 182 двары, 760 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 132 двары. У баях за вёску загінулі 3 воіны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 135 землякоў, памяць аб якіх ушаноўваюць скульптура воіна і 2 стэлы з імёнамі загінуўшых, пастаўленыя ў 1980 г. каля брацкай магілы. Паводле перапісу 1959 г. 526 жыхароў. У 1969 г. ў вёску перасяліліся жыхары суседняга пас. Кашуба. Была цэнтрам калгаса «Юбілейны». Размяшчаліся лесапільня, млын, сярэдняя школа, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, магазін. Напярэдаднi аварыi на Чарнобыльскай АЭС 151 двор, 303 чалавекі, клуб, сярэдняя школа, дзiцячы сад, магазiн, ФАП, сталовая. 

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам. У цэнтры вескі. Пахаваны 3 воіны, якія загінулі ў 1943 г. пры вызваленні вескі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне памяці савецкіх воінаў і 135 землякоў, якія загінулі ў ВАВ, ў 1980 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам, абапал – 2 стэлы з надпісамі-прысвячэннямі і іменамі загінуўшых жыхароў вескі.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем жыхары пераселены ў 1990 г. ў чыстыя месцы.

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1922 – 31.12.1922

Кніжны фонд: 6430

Колькасць чытачоў: 69

Дата закрыцця: 25.06.1991

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Бахута Ганна Пятроўна

№ дакумента: Рашэнне райвыканкама №123 ад 25 чэрвеня 1991 г.