Назва вескі: ВЫЛЕВА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Дзям’янаўскім с/с, за 20 км на ПнУ ад раённага цэнтра 340 і чып ст. Добруш (на лініі Гомель Унеча), 48 км ад Гомеля, на р.  Іпуць (прыток р. Сож) і аўтадарозе Дзям’янкі Добруш; на ПдУ мясцовы тарфяны заказнік. 

Гістарычная даведка:

Выяўленыя археолагамі гарадзішча мілаградскай (7-3 ст. да н.э. і 2 ст. да н.э. – 2 ст. н.э.) культур (на ўсх. ускраіне вёскі, на левым беразе ракі, ва ўрочышчы Часнакова Балота) сведчаць пра засяленне гэтых мясцін з далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст.  як сяленне ў Мінскім ваяв. ВКЛ. У 1640-я г. ўпамінаецца ў інвентары Гомельскага староства. Пасля І-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас.  імперыі.  У 1776 г.  26 двароў, карчма, у валоданні фельдмаршала графа П.А. Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. фельдмаршала графа І.Ф. Паскевіча. У1788 г. 156 жыхароў. У 1816 г. 50 двароў, 189 жыхароў, у Добрушскай эканоміі Гомельскага маёнтка. З 1830 г. дзейнічала царква. У 1834 г. 55 двароў, 249 жыхароў.  Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Навазыбкава ў Беліцу. У 2-й пал. 19 ст. адкрыты хлебазапасны магазін і нар. вучылішча, у якім у 1889 г.  навучаліся 35 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. У 1883 г. 68 двароў, 382 жыхары, 2 ветракі. Цэнтр воласці (да 9.5.1923 г.) Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав.  Магілёўскай (з 1919 г. Гомельскай) губ. У 1876 г.  маёнтак Вылева набыў член Дзярж. савета М.М. Герард. Усклад воласці ў 1890 г. уваходзілі 29 сяленняў з агульнай колькасцю 1794 двары. Паводле перапісу 1897 г. 105 двароў, 655 жыхароў, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, вятрак, вадзяны млын, цагельня, лаўка. У 1908 г.  111 двароў, 735 жыхароў, 1307 дзее.  зямлі.  У 1926 г.  165 двароў, 749 жыхароў, паштовае аддз., 4-гадовая  школа,  лячэбны  пункт.  З 8.12.1926 г.  да 30.12.1927 г.  цэнтр Вылеўскага с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр.  У 1929 г. арганізаваны калгас.  У Вял.  Айч.  вайну 65 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 524 жыхары. Уваходзіла ў склад калгаса «Молат» (цэнтр в.  Дзям’янкі). Напярэдаднi аварыi на Чарнобыльскай АЭС 102 двары, 194 жыхара, сельскi клуб, бiблiятэка, паштовае аддзяленне, магазiн, царква.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Гарадзішча. На ўсходняй ускраіне вескі, на правым беразе ракі Іпуць, ва ўрачышчы Гарадзец. Гарадзішча адносіцца да Мілаградскай (7-3 ст. да н.э.) і Зарубінецкай (2 ст. да н.э. – 2 ст. н.э.) культур. Матэрыялы абследвання захоўваюцца ў Інстытуце археалогіі РАН і Інстытуце гісторыі НАН РБ.

Курганны могільнік. За 3 км. На паўдневы усход ад вескі, на левым беразе р. Іпуць, ва ўрочышчы Часнакова Балота. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў гісторыка-этнаграфічным музеі Літвы. Царква. У цэнтры вескі. Пабудавана ў 2-й палове 19 ст. з дрэва. Помнік народнага дойлідства з элементамі псеўдарускага стылю.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Радзіма Героя Савецкага Саюза П.Х. Басянкова (яго імем названы вуліцы ў Гомелі і Добрушы), бел. паэта Паўлюка (Паўла Кузьміча) Пранузы, засл.  артыста БССР М.М. Шышкіна і бел.  мастака М.А. Гатальскага.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем жыхары (102 сям’і) пераселены ў 1990-92 гг. у чыстыя месцы.

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1920 – 31.12.1920

Кніжны фонд: 7801

Колькасць чытачоў: 150

Дата закрыцця: 19.07.1990

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Ермакова Вольга Сямёнаўна

№ дакумента: Рашэнне райвыканкама №131 ад 19 лiпеня 1990г.