Назва вескі: ПАТАПЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Скараднянскім с/с, за 30 км на ПдЗ ад Ельска, 12 км ад чыг. ст.  Славенча (на лініі Калінкавічы Оўруч), 207 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Рудня - Ельск. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (16 сямей) пераселены   ў 1990-92 гг.  у чыстыя месцы.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк.  прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 10 двароў, 84 жыхары.  У 1908 г. 5 двароў, 123 жыхары, у Скараднянскай вол. У 1924 г. 20 двароў, 133 жыхары. У 1929 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 29 двароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г.  ням.-фаш. акупанты  спалілі  вёску  і  загубілі 15  жыхароў. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г.  94 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр - в. Скароднае).  Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 19 двароў, дзе пражывала 19 сем’яў, колькасць чалавек 29. Працаваў магазін.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (16 сямей) пераселены ў 1990-92 гг. у чыстыя месцы.