Назва вескі: ГЛАЗКІ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Валаўскім с/с, за 48 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы – Оўруч), за 232 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае – Ельск. 1 гаспадарка, 1 жыхар (1999 г.).
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. хутар, 74 жыхары, у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1924 г. 20 двароў 146 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Светлае жыццё», працавала кузня. У 1940 г. 26 двароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. ням.-фаш. акупанты спалілі вёску і загубілі 20 жыхароў. 7 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 110 жыхароў. У складзе саўгаса «Валаўскі» (цэнтр – в. Валаўск). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 34 двары, дзе пражывала 34 сям’і, колькасць чалавек – 77, знаходзіўся 1 магазін і 1 сельскі клуб.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы.