Назва вескі: ЛАБЫРОЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Ліцвінавіцкім с/с, за 18 км на Пн ад Кармы, за 73 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 118 км ад Гомеля; на р. Аўсовіна (прыток р. Сож). Аўтадарога звязвае вёску з Кармой.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 20 ст., калі тут сталі сяліцца перасяленцы з суседніх вёсак. У 1929 г. арганізаваны калгас «Новы мір», працаваў вятрак. Паводле перапісу 1959 г. 283 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Руднянскі» (цэнтр – в. Залатаміно). На момант аварыі: 54 двары, 125 чалавек.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (50 сямей) пераселены ў 1990-х г. у чыстыя месцы.