Назва вескі: КУРГАННЕ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Акцяброўскім с/с, за 12 км на Пн ад Кармы, за 67 км ад чыг.  ст.  Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 122 км ад Гомеля, на р. Касалянка (прыток р. Сож); на Пн, З і Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Ліцвінавічы – Карма. 

Гістарычная даведка:

Аб дзейнасці чалавека ў гэтых мясцінах у глыбокай старажытнасці сведчаць выяўленыя археолагамі курганныя могільнікі (адзін – 15 насыпаў, за 0,4 км на Пд, другі – 20 насыпаў, за 0,5 км на ПдЗ ад вёскі). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г.  пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Уваходзіў у склад саўгаса «Зара камунізму» (цэнтр – в. Акцяброва). На момант аварыі: 18 двароў, 39 чалавек.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Курганныя могільнікі (археал.). X-XIII стст. н.э.

Могільнік 1. За 0,4 км на поўдзень ад вёскі. 15 курганоў вышынёй 1-2,3 м, дыяметрам 3 - 10 м. Выявіў і абследаваў у 1976 г. В.І. Шадыра. Раскопкі не праводзіліся.

Могільнік 2. За 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі. 20 курганоў вышынёй 1-3 м, дыяметрам 5-10м. Выявіў і абследаваў у 1976 г. В.І. Шадыра. Раскопкі не праводзіліся.

Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў. На могілках. Пахаваны воіны, якія загінулі у 1941-1943гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (10 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.