Назва вескі: КОСАЛЬСКІ ПРУДОК
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Акцяброўскім с/с, за 21 км на Пн ад Кармы, за 76 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 131 км ад Гомеля, на р. Касялянка (прыток р. Сож); на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Акцяброва – Доўск.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 20 ст. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Прудок», працавалі 2 ветракі, кузня, сукнавальня. Паводле перапісу 1959 г. 201 жыхар. Уваходзіла ў склад саўгаса «Зара камунізму» (цэнтр – в. Акцяброва). На момант аварыі: 17 двароў, 35 чалавек.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Гарадзішча. 1 тыс. да н.э. – 1 тыс. н.э. Ранні жалезны век. Знаходзіцца за 1 км на ўсход ад вёскі на левым беразе р. Касалянкі, ва урочышчы Гарадок.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (13 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.