Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Кармянскі
Просмотров: 535

Назва вескі: ГАРАДОК

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кароцькаўскім с/с, за З км на У ад Кармы, за 58 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 113 км ад Гомеля, на р. Сож; на З меліярацыйныя каналы, злучаныя 3 р. Кармянка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Кармы.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 2-й пал. 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. фальварак, 1 двор, 21 жыхар, у Кармянскай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. 25 жыхароў, 445 дзес. зямлі. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас, працавала кузня. У Вял. Айч. Вайну дзейнічала падп. патрыят. група (кіраўнікі У.І. Майсейкаў, А.А. Вішнеўскі). Паводле перапісу 1959 г. 205 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучаны пас. Новы Прамень. На момант аварыі: 132 двары, 378 чалавек.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Саломчанка Віктар Міхайлавіч, нарадзіўся 27.04.1968г. у в. Гарадок. У 1985 годзе скончыў Кармянскую сярэднюю школу №1, працаваў слесарам на льнозаводзе. У 1986 г. прызваны у Савецкую Армію Кармянскім РВК, служыў у Афганістане санітарам. Узнагароджаны медалём “70 гадоў Узброеных Сіл СССР”. Радавы Саломчанка загінуў 12.05.1988 г. Пахаваны у г.п. Карма, на магіле ўстаноўлены помнік. У 1990 годзе у г.п.Карма на будынку СШ №1 устаноўлена мемарыяльная дошка воіну-афганцу Саломчанка В.М.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы.