Назва вескі: ВОСАЎ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Кароцькаўскім с/с, за 12 км на У ад Кармы, за 67 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 122 км ад Гомеля; на З, Пн і У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Струмень – Карма.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Паводле інвентару 1726 г. 7 дымоў, у Отарскім войтаўстве Чачэрскага староства. Паводле вопісу 1765 г. інтэр’ер сельскай бібліятэкі ў в. Ворнаўка, 597 гаспадаркі, карчма, млын, сукнавальня, уладанне памешчыка Збарамірскага. Пасля І-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле рэвізіі 1858 г. ва ўладанні памешчыка Каспарава. Паводле перапісу 1897 г. 51 жыхар, у Кармянскай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. вяскоўцы мелі 146 дзес. зямлі. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавала ваўначоска. Паводле перапісу 1959 г. 63 жыхары. Уваходзіла ў склад калгаса «Радзіма» (цэнтр – в. Струмень). а момант аварыі: 5 двароў , 9 чалавек.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (З сям’і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.