Назва вескі: БУРНЫЙ

Месцазнаходжанне:

Кароцькаўскі с/с.

Гістарычная даведка:

У сакавіку 1922 гады у мястэчку Карма адбыўся валасны сход, дзе было прынята рашэнне разбіць хутары для павелічэння пасяўных плошчаў. Апошнім разбіваўся Бурны. Побач знаходзілася шмат ключоў, якія ўтваралі невялікія ручаі. Шум ад журчання раўчукоў быў чутны па ўсёй акрузе. Гэтая акалічнасць і абумовіла назву хутара.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС гэтыя месцы падлягаюць першаснаму адсяленню з-за вялікай радыяцыйнай забруджанасці. Апошнія жыхары былі адсюль выселеныя ў 1992 г.