Назва вескі: БЕРВЯНЫ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Кароцькаўскім с/с, за 7 км на ПдУ ад Кармы, за 62 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 117 км ад Гомеля; на З безымянны ручай (прыток р. Добрыч), на У (1,5 км) – р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Карма – Чачэрск.
Гістарычная даведка:
Засн. ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У1932 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 79 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Кармянскі» (цэнтр – в. Кароцькі). На момант аварыі: 8 двароў, 21 чалавек.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (11 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.