Назва вескі: ЛОМАЧЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Дварышчанскім с/с, за 30 км. на З ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы— Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 133 км. ад Гомеля, на У меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Прыпяць (прыток р. Дняпро), на паўд.-зах. ускраіне — воз. Ломыш, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па аўтадарозе, якая звязвае вёску з Хойнікамі.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 9 двароў, 43 жыхары. У 1811 г. ва ўладанні Гольста. Паводле перапісу 1897 г. 16 двароў, 113 жыхароў. У 1908 г. 70 двароў, 361 жыхар, у Юравіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1914 г. мясц. ўлады спрабавалі прымусова рассяліць вяскоўцаў на хутары. Але пасля рашучага адпору з боку сяльчан рассяленне было адменена. У 1930 г. арганізаваны калгасы «Чырвоная Прыпяць» і «Чырвоны Майск», працавалі 2 кузні. 22 вяскоўцы загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 177 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя А.А.Жданава (цэнтр — в. Тульгавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 38 двароў, пражывала 38 сем’яў, колькасць чалавек 82, знаходзіўся магазін. 

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Паселішча ранняга і сярэдняга неаліту (за 1,5 км. на ПдУ ад вёскі).

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

А.Л. Кандрусевіч, бел. пісьменнік.

С.А. Мілуца, засл. настаўнік Беларусі.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (38 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.