Назва вескі: ЛЕНІНА
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Стралічаўскім с/с, за 9 км. на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 112 км. ад Гомеля, побач аўтадарога Даўляды—Хойнікі.
Гістарычная даведка:
(Да 1940 г. Смалоў). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я гг. У 1930 г. 23 двары, 132 жыхары. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 320 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Стралічава» (цэнтр — в. Стралічава). Размяшчаўся ўчастак Мазырскага доследнага лясгаса. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 36 двароў, пражывала 36 сем’яў, колькасць чалавек 166. Знаходзіўся сельскі клуб, магазін, бібліятэка.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Васюк Уладзімір Уладзіміравіч, беларускі графік (нар. 2.07.1947). Выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча. З 1978 г. працуе ў галіне плаката і керамікі.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (36 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.
Звесткі аб бібліятэцы:
Кніжны фонд: 1160
Колькасць чытачоў: 55
Дата закрыцця: 14.03.1988
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Курленка Алена Міхайлаўна
№ дакумента: Рашэннем райвыканкама № 97 ад 14 сакавіка 1988 г.