Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Хойніцкі
Просмотров: 3744

Назва вескі: БАРШЧОЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Стрэлічаўскім с/с, за 50 км. на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 168 км. ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на У і Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Даўляды— Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяленне ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. У 1570 – 80гг. належала Златаверхаму (Міхайлаўскаму) манастыру ў Кіеве. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 г. 7 двароў. У 1876 г. памешчык Грудзевіч меў у вёсцы 135 дзесяцін зямлі. У 1885 годзе 29 двароў, 178 жыхароў, вадзяны млын, у Дзёрнавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерніі. Паводле перапісу 1897 г. 47 двароў, 276 жыхароў, царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма. Побач быў аднайменны фальварак. У 1908 г. 67 двароў, 425 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 20.02.1964 г. цэнтр Баршчоўскага с/с Камарынскага, з 25.12.1962 г. Хойніцкага р-на, Рэчыцкай, з 9.06.1927 г. Гомельскай (да 26.07.1930, акругі, з 20.02.1938 г. Палескай, з 8.01.1954 г. Гомельскай вобласці). У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 105 двароў. Паводле перапісу 1959 г. 411 жыхароў. Была цэнтрам калгаса “1 мая”. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 124 двары, пражывала 124 сям’і, колькасць чалавек 311. Размяшчаліся 8-гадовая школа, сельскі клуб, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, магазін, адзяленне ветстанцыі. 

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Кашэльнікава Раіса Мікалаеўна, нар. артыстка БССР (16.09.1904 – 29.11.1980г.) Пасля сканчэння Беларускай драматычнай студыі ў Маскве (1926) працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа, з 1939 г. у Беларускім тэатры імя Я. Купалы, у 1943 г. выступала ў франтавой тэатральнай брыгадзе. Адно з вышэйшых дасягненняў актрысы – вобраз Паўлінкі («Паўлінка» Я. Купалы). Узнагароджана 2 ардэнамі, медалямі.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (124 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Кніжны фонд: 9706

Колькасць чытачоў: 310

Дата закрыцця: 19.08.1986 – 31.12.1986

Бібліятэкар, праводзіушы закрыццё: Кулакоўская Тамара Вітальеўна

№ дакумента: Рашэнне райвыканкама №225 ад 19 жніўня 1986 г.